Іван Мележ (1921-1974)
Старонкі жыцця
XX стагоддзе ў чалавечай гісторыі, напэўна, самае жорсткае і крывавае. Для Беларусі, яе культуры і літаратуры яно стала часам шматлікіх выпрабаванняў і стратаў. Але яно ж, гэтае стагоддзе, выяўляючы жыццёвую сілу нацыі, нарадзіла і такіх волатаў духу, як нашы вялікія класікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Кузьма Чорны і інш. Іх мастакоўскія традыцыі працягваў і развіваў, уздымаючы на новую вышыню Іван Паўлавіч Мележ.
Біяграфія сусветна вядомага літаратурнага творцы, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі БССР Івана Паўлавіча Мележа – найяскравы прыклад яго прадвызначанага Богам ратнага, грамадзянскага шляху.
Яго творчасць – гэта каштоўная з’ява не толькі ў беларускай літаратуры, але і ў сусветным маштабе, цікавая для тых, каму даспадобы разгадваць загадкі і паўсюль вышукваць таемны сэнс.
Поўнатэкставая БД-музей “Іван Мележ: старонкі жыцця” зроблена ў рамках рэгіянальнай праграмы “Культурно-историческое развитие Полесья». Яе стварэнне прадыктавана, таксама, часам, значнасцю асобы І.Мележа ў літаратуры, патрэбамі карыстальнікаў бібліятэкі. Прадстаўленне музея І.П. Мележа ў электроннай форме з наступным размяшчэннем на сайце значна павысіць доступ для чытачоў.
Музей скіраваны на ўспрыманне асобы пісьменніка, у якога ёсць свая філасофія, сваё бачанне свету, у характары якога ёсць штосьці ад дзядоў і прадзедаў, адданасць любімай справе і апантанасць у рабоце.
БД-музей – гэта спроба сабраць каштоўны фактаграфічны і бібліяграфічны матэрыял, сістэматызаваць атрыманыя звесткі і скласці агульнае, цэластнае ўяўленне аб Мележу. Музей скадаецца з дзевяці тэматычных комплексаў, якія як мага больш характарызуюць Івана Паўлавіча Мележа – выдатнага пісьменніка і чалавека.
З Глінішча - у свет вялікі
Вялікі дар нашчадкам
Жыў лёсам людзей на балоце
Частка майго сэрца
На зямлі Івана Мележа
Удзячнае слова пра Івана Мележа
Хараство прастаты: фотавернісаж
Творчая спадчына